Каму пагражаюць „Мова Нанова” і вышыванкі?
На сайце гарадзенскай сярэдняй школы № 22 апублікаваны матэрыял пра формы і метады рэалізацыі моладзевай палітыкі ў Гародні.
У раздзеле пра негатыўныя з’явы ў моладзевым асяроддзі гаворка ішла ў тым ліку і пра курсы „Мова Нанова”, а таксама пра вышыванкі.
Вось што пішуць эксперты моладзевай палітыкі ў Гародні:
„У апошні час атрымаў актыўнае развіццё новы кірунак сярод неканструктыўных арганізацый — папулярызацыя беларускай мовы, традыцый і абрадаў, прэзентацыі кніг. Такім чынам, дадзеныя арганізатары спрабуюць падмяніць патаемныя для беларусаў каштоўнасці і падаць грамадству ўсю беларускую культуру толькі з вузкага нацыяналістычнага пункту гледжання. Такім яркім прыкладам з’яўляецца дзейнасць курсаў „Мова Нанова“, раздача „вышыванак“ і г. д.”
Дадзены тэкст пра моладзевую палітыку ў Гародні прымеркаваны да Году моладзі — 2015.
Дарэчы, дадзены дакумент з сайта школы праз некаторы час выдалілі.