Камунальныя праблемы ў жыхароў аднаго з дамоў Гародні
ЖЭС №1 Гародні адмаўляецца захоўваць санітарныя нормы ў сутарэннях жылога 9-павярховага дома №39 па вуліцы 17 верасня.
Жыхары на працягу некалькіх гадоў пакутуюць ад смуроду, які перыядычна з’яўляецца ў сувязі з сапсаванай сістэмай каналізацыі, а шматлікія звароты грамадзян чынавенства рознага ўзроўню ігнаруе.
Жыхароў дома непакояць наступствы адмоўнай санітарнай сітуацыі, якая можа прывесці да самых непрадказальных вынікаў:
— Вы ўяўляеце які пах, калі мы жывём на 4-м паверсе і ў знаходзіцца ў кватэры практычна немагчыма.
— Гэта здарылася не таму, што дом стары, атаму што будаўнічая арганізацыя выводзіла з дома каналізацыйную трубу ў люк і хутчэй за ўсё яе ўсталявалі не па правілах.
— Яны вывешваюць грозныя папярэджанні, пагражаючы жыхарам штрафамі, і гэтым усё заканчваецца. У падвалах людзі захоўваюць нейкія свае рэчы, садавіну, гародніну, а шэраг сем’яў не маюць ніякай магчымасці карыстацца гэтымі падваламі.
Кіраўніцтва камунальнай службы, якая адказвае за каналізацыю названага дома, адмаўляецца каментаваць сітуацыю, і спасылаецца на службовую таямніцу. А санітарныя службы горада сцвярджаюць, што не аднойчы выносілі прадпісанні пра захаванне адпаведных санітарных нормаў, якія да гэтага часу не выконваюцца.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня