Камянец і Гайнаўка рыхтуюць сайты-візітоўкі
Сайт-візітоўку хочуць стварыць для горада Камянец на Берасцейшчыне. Там будзе змешчана асноўная турыстычная інфармацыя, а таксама цікавосткі і вэб-камеры. Такі ж сайт з’явіцца і ў Гайнаўкі, што на Падляшшы. Праект фінансуецца Еўрапейскім звязам у рамках праграмы транспамежнай супрацы „Польшча-Беларусь-Украіна”. Кажа каардынатар міні-праекта “Гайнаўка – Камянец: Мы знаёмімся і супрацоўнічаем” з беларускага боку Надзея Кірылюк:
– Аналіз цяперашняга стану, меркаванняў жыхароў нашых рэгіёнаў сведчыць пра тое, што неабходна інфармацыя пра прывабнасць нашага рэгіёна, якая будзе размешчана ў адным месцы. Інтэрнэт-старонка стане візітоўкай горада і асноўнай крыніцай пошуку інфармацыі пра нашы гарады, турыстычныя кірункі і інш.
На сайтах гарадоў Камянец і Гайнаўка плануецца змясціць інфармацыю пра асноўныя цікавыя месцы, якія варта наведаць турыстам, зрабіць галерэю фотаздымкаў і прывязаць да сацыяльных сетак.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота vb.by