Камянец і Гайнаўка – трансгранічная супраца



Супрацу ў памежным рэгіёне наладжваюць горад Камянец з беларускага боку – і горад Гайнаўка з польскага боку. На памежжы рэалізуецца міні-праект ’’Гайнаўка – Камянец: Мы знаёмімся і супрацоўнічаем’’.

Асноўная яго мэта – ўмацаванне транс-гранічнага супрацоўніцтва на тэрыторыі Еўрарэгіёну „Белавежская пушча”, а таксама сацыяльнай і культурнай інтэграцыі памежжа.

Каардынатар праекту з беларускага боку Надзея Кірылюк адзначае, што галоўнае – гэта абмен досведам краін-суседак у шэрагу сфераў жыцця:

– Умацаванне супрацоўніцтва і абмен досведам паміж уладамі – гэта таксама адна з асноўных мэтаў нашага праекту. Размяшчэнне гарадоў каля Белавежскай Пушчы з прыгожымі краявідамі, з культурнмі і прыроднымі каштоўнасцямі – гэта стварае зручныя ўмовы для іх сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва, накіраванага на развіццё турызму і адпачынку.

Праект фінансуецца Еўразвязам у рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва ’’Польшча-Беларусь-Украіна ’’.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце