Кандрусевіч і Велікаселец правядуць сумесную службу



Тадэвуш Кандрусевіч і Казімір Велікаселец правядуць сумесную службу. 3 студзеня, у дзень 75-годдзя арцыбіскупа Менскага Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Рымскі Францішак прыняў яго адстаўку. На час кіраўніцтва архідыяцэзіяй перайшло да генеральнага вікарыя Пінскай рымска-каталіцкай епархіі, біскупа Казіміра Вялікасельца – ён прызначаны Апостальскім адміністратарам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, паведамляе tut.by.

Святую Імшу, якая пройдзе 24 студзеня, можна назваць развітальнай службай былога мітрапаліта Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Яна стане малітвай падзякі за доўгае служэнне Тадэвуша Кандрусевіча, які і пасля выхаду на пенсію працягвае служыць Богу і людзям.

Калі Ватыкан прызначыць новага мітрапаліта на месца Тадэвуша Кандрусевіча, невядома. Сам жа арцыбіскуп зараз будзе праводзіць службы, прапаведаваць, займацца пастырскай дзейнасцю. На пытанне, у якім касцёле часцей за ўсё можна будзе ўбачыць былога кіраўніка каталікоў Беларусі,  прэс-сакратар каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько адзначыў, што часцей ён будзе ў раз’ездах па парафіях. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by