Кандрусевіч: Перад працамі ў Курапатах варта было параіцца з рэлігійнай супольнасцю



На прэс-канферэнцыі, што прайшла ў Менска-Магілёўскай дыяцэзіі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч агучыў для журналістаў найбольш сур’ёзныя выклікі, з якімі сутыкнуўся ў апошні час каталіцкі касцёл у Беларусі:

– Некаторыя ўсе нашы дзеянні касцёла – і гэта гендэр, і ЭКО, і крыжы лічаць, што гэта палітычная дзейнасць касцёла. Аборты, разводы, гендэр, штучнае апладненне, знявага крыжоў – гэта што такое?  Гэта супярэчыць хрысціянскай норме. Для гэтага я проста павінен быў, як старшыня Канферэнцыі біскупаў, выказаць нашае меркаванне. І  гэта зусім не палітыка, як некаторыя хочуць з гэтага ўчыніць.

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч традыцыйна штогод перад Вялікаднем праводзіць адмысловую прэс-канферэнцыю.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск