Кандыдат з Малінаўкі паказаў свой мікрараён з вышыні птушынага палёту
Сёлетняя выбарчая кампанія ў Палату Прадстаўнікоў адзначылася шэрагам крэатыўных акцый дэмакратычных кандыдатаў. Роварныя пікеты, настольныя гульні, музычныя канцэрты сталі нязменным атрыбутам кампаній па ўсёй краіне. Кандыдат ад Правацэнтрысцкай кааліцыі Юрась Меляшкевіч даў магчымасць жыхарам Малінаўкі пабачыць свой спальны раён з вышыні птушынага палёту.
“Супольны з Віктарам Малышчыцам фотапраект мае паказаць жыхарам Малінаўкі жыццё з іншага ракурсу,” – гаворыць Юрась Меляшкевіч.
– На гэтым этапе фотаздымкі будуць пакуль што паказваць Малінаўку ў незвычайным ракурсе. Мы ходзім і глядзім пад ногі, але варта падняцца крыху вышэй і пабачыць, як выдатна выглядае наш раён, калі паглядзець на яго з вышыні птушынага палёту. Віктар Малышчыц мне вельмі дапамог тым, што пагадзіўся зрабіць гэтыя фотаздымкі. Малінаўка выглядае проста супер.
“Засталося, каб на ўзроўні нашых ног ён выглядаў гэтак жа прыгожа,” – дадаў Юрась Меляшкевіч. Фотапраект можна пабачыць у сацыяльных сетках кандыдата, а таксама на сайце malinauka.com.
Віктар Малышчыц вядомы сваімі фотапраектамі, сярод якіх “Беларусь: у абдымках зорак”.
Юрась Меляшкевіч балатуецца ў дэпутаты па сталічнай 100-й Ясенінскай акрузе.
Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота malinauka.com