Полацкая канферэнцыя па абранні дэлегатаў на з’езд ТБМ
Канферэнцыя па абранні дэлегатаў на з’езд грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” адбылася ў Полацку. Яе праводзіла Віцебская абласная арганізацыя ТБМ у парку каля музея беларускага кнігадрукавання. На канферэнцыі было абрана пяць кандыдатаў ад абласной арганізацыі.
Кажа старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ Юрась Бабіч:
– Віцебская абласная арганізацыя ТБМ вырашыла правесці выбарную канферэнцыю, абраць дэлегатаў на з’езд ТБМ, карыстаючыся нагодай правядзення ў Полацку Дзён беларускага пісьменства. Таксама падчас гэтай канферэнцыі ўздымалася пытанне, якія кандыдатуры мы маглі б прапанаваць, каго падтрымаць на пасаду старшыні рэспубліканскай рады ТБМ.
З’езд абраных дэлегатаў ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” з усёй Беларусі адбудзецца 29 кастрычніка. На ім будуць разглядацца прапановы на пасаду старшыні арганізацыі. Мяркуецца, што асноўным кандыдатам на гэтую пасаду будзе Алена Анісім.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі