Канфіскаванне маёмасці блогера Пятрухіна не адбылося



Судовыя выканаўцы раптоўна адмянілі вынас мэблі з кватэры блогера Сяргея Пятрухіна, які павінен быў адбыцца ў 15 гадзін 18 кастрычніка. Але ў 14 гадзін блогер атрымаў эсэмэску пра адмену візіту.

Сяргей Пятрухін і прысутныя, якія прыйшлі да яго ў знак салідарнасці, былі здзіўлены пераменай у дзеяннях гэтай канторы, кажа Сяргей Пятрухін:

– Справа ў тым, што я выкладваў гэта ў нашай групе ў вайберы. У гэтых суполках ёсць заўсёды «крысы». Нехта гэта вынес. Я проста хацеў паказаць грамадству як «апрычнікі» забіраюць мэблю, забіраюць тое, што з’яўляецца маёй маёмасцю, тое, што павінна быць недатыкальным увогуле. Гэтай кухні 11 гадоў. Яна нікому не патрэбная. Яны хочуць забраць з ванны шкапчык. Ну дык унітаз забірайце, каб я ў вядро хадзіў.

Паводле прысутных у кватэры Пятрухіна людзей, якія прыйшлі падтрымаць яго, гэтак будзе і ў другі раз, калі прыйдуць «апрычнікі» за небагатай маёмасцю Сяргея.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя