Канфлікт з інспектарам ДАІ ў Бярозе



Малады кіроўца з Бярозаўскага раёна Вадзім Білібуха не дачакаўся адказу з Бярозаўскага РАУС на сваю скаргу адносна парушэння яго правоў інспектарам дарожна-патрульнай службы капітанам Іванам Галаем.

Вадзім Білібуха звярнуўся да пракурора Бярозаўскага раёна.

i90909go

Вадзім Білібуха лічыць, што такіх паводзінаў інспектараў на дарогах не павінна быць:

– Спыніў, сказаў паказаць усе дакуметы. Я паказаў усе дакументы. Я не на сваёй машыне ехаў – уладальнік побач сядзеў. Інспектар папрасіў выйсці паказаць багажнік. Я паказаў. Ён некалькі разоў спытаў: ці машына не ва ўгоне. Я кажу: “Як такое можа быць, калі ўладальнік побач сядзіць?”. Пасля сказаў: “Дыхні на мяне!” І сказаў, што я піў, павеў мяне да сябе ў машыну, я яму там 5 разоў дыхаў у алкатэст. 

Пры адмоўным выніку, капітан Галай прызнаўся, што алкатэст сапсаваны і павёз Білібуху ў бальніцу. Цвярозасць кіроўцы вывела з сябе інспектара. Ён пачаў палохаць, што хлопец “правы ўсё роўна пакладзе на стол”.

“На пытанні, чаму? Пачуў: дагуляешся, бо жартуеш з агнём”, – кажа Вадзім Білібуха.

Рэдакцыі Радыё Рацыя не ўдалося звязацца з кіраўніцтвам Бярозаўскага РАУС. У мабільнай сувязі дзяжурным РАУС было адмоўлена. Але гэтае пытанне будзе ў нас на кантролі. Цяпер Вадзім Білібуха чакае, што адкажа пракурор раёна.

Беларускае Радыё Рацыя