Канфуз з „неіржавейным” расейскім рублём (фотафакт)
Канфузная гісторыя здарылася ў расейскім горадзе Ульянаўск. Раней там быў усталяваны помнік расейскаму рублю з прэтэнцыёзным слоганам „НАШ РУБЛЬ НЕ ЗАРЖАВЕЕТ”. Выкананая інсталяцыя была з неіржавейкі і стылізаваная пад расейскі сцяг.
Сёлетняй зімой „устойлівы” рубель стаў якраз імкліва іржавець. Гэта выразна відаць на здымку аднаго з карыстальнікаў сацсеткі Twitter.
Пасля публікацый у прэсе „неіржавейны” рубель павезлі на рэстаўрацыю.
Беларускае Радыё Рацыя
фота з Twitter Максима Барышова / @kavbweur
