Канікулы ў цяні вайны



Чэр­вень­скія ка­рот­кія но­чы, доў­гія дні і лет­няя цеп­лы­ня — аб­са­лют­ная прык­ме­та і знак та­го, што ка­ні­ку­лы заг­ру­ка­лі ў на­шы дзве­ры. Больш удак­лад­ня­ю­чы, ад­к­ры­лі яны ва­ро­ты сва­бо­ды, ад­па­чын­ку, ле­ту­цен­няў і ма­раў для дзя­цей і мо­ла­дзі, якія, па­кі­нуў­шы школь­ныя му­ры, мо­гуць за­быц­ца на на­ву­ку і ўро­кі — тыя лю­бі­мыя, і тыя не­жа­да­ныя. Тэр­мі­ны лет­ніх ва­ка­цый па-роз­на­му выг­ля­да­юць у роз­ных кра­і­нах. У Бе­ла­ру­сі ўжо з 1 чэр­ве­ня за­вяр­ша­ец­ца на­ву­ка і трох­ме­сяч­ны пе­ра­пы­нак тры­вае аж да пер­ша­ве­рас­нёў­скай школь­най лі­ней­кі. У нас, у Поль­ш­чы, ка­нец на­ву­кі на­сту­пае пас­ля 20 чэр­ве­ня. Прак­тыч­на ўжо з су­вя­зі з эк­за­ме­на­мі вась­мік­лас­ні­каў і, на­пры­клад, з доў­гі­мі вы­хад­ны­мі, пры­вя­за­ны­мі да да­ты Бо­жа­га Це­ла на мі­ну­лым тыд­ні, наз­ваць чэр­вень­скія дні ча­сам піль­най на­ву­кі бы­ло б не да кан­ца праў­дзі­вай ін­фар­ма­цы­яй. Сам гэ­та доб­ра па­мя­таю са свай­го вуч­нёў­ска­га і на­стаў­ніц­ка­га во­пы­ту. Але та­ды са­мым пры­ем­ным за­ста­юц­ца пра­гул­кі з сяб­ра­мі і сяб­роў­ка­мі па школь­ных ка­лі­до­рах, ка­лі на­стаў­ніц­кі меч не ві­сіць ужо над ацэн­ка­мі ве­даў, і ка­лі мож­на вы­бу­доў­ваць свае, дзі­ця­чыя і ма­ла­дзё­выя, най­важ­ней­шыя спра­вы.

Ад­нак тое свет­лае і пры­го­жае ка­ні­ку­ляр­нае свя­та не для ўсіх за­раз да­дзе­нае. Жыц­цё бе­ла­ру­скіх і ўкра­ін­скіх дзя­цей апы­ну­ла­ся ў ця­ні вай­ны. Аг­рэ­сія Ра­сеі на Ук­ра­і­ну рэ­аль­на і ўмоў­на раз­бам­бі­ла не толь­кі ка­ні­ку­лы, але дзя­цін­ства і ма­ла­досць мі­льё­наў ук­ра­ін­скіх дзяў­чат і хлоп­цаў. Траў­мы ва­ен­ных тра­ге­дый, ба­ча­ных іх­ні­мі ва­ча­мі, бу­дуць спа­да­рож­ні­чаць ім праз усё жыц­цё. Ва­ен­ныя ўце­ка­чы му­сі­лі з га­дзі­ны на га­дзі­ну, з дня на дзень, ча­ста толь­кі ап­ра­ну­тыя ў тое, што ме­лі на са­бе, знай­с­ці са­бе мес­ца ў ла­ге­рах для ўце­ка­чоў у ін­шых кра­і­нах, па­чы­наць жыц­цё з ну­ля. Баль­шы­ню ўце­ка­чоў скла­да­лі жан­чы­ны з дзець­мі. Трэ­ба бы­ло за­пі­саць дзя­цей у шко­лы і ста­рац­ца, каб на­да­лей ды­стан­цый­на ву­чы­лі­ся ва ўкра­ін­скіх на­ву­чаль­ных уста­но­вах. Ук­ра­ін­ская дзяр­жа­ва вя­дзе на­ма­ган­ні, каб дзе­ці на чу­жы­не не па­ры­ва­лі су­вя­зей са сва­і­мі ад­нак­лас­ні­ка­мі і на­стаў­ні­ка­мі. Так­са­ма важ­ная тут вя­лі­кая са­ма­ар­га­ні­за­ва­насць ук­ра­ін­скіх цэн­т­раў уце­ка­чоў, дзе ас­ве­це і па­заш­коль­ным за­нят­кам на род­най мо­ве ад­во­дзіц­ца най­больш ува­гі. У мі­ну­лым го­дзе ўда­ло­ся мне тра­піць у та­кі цэнтр у Віль­ні, фі­нан­са­ва­ны лі­тоў­скім ура­дам, і па­гля­дзець іх­нія ма­стац­кія да­сяг­нен­ні. Про­ста пе­рад імі на­ле­жыць з па­ша­най зняць шап­ку з га­ла­вы за ўкла­дзе­ную пра­цу, каб ма­ла­дыя ўкра­ін­цы на­да­лей бы­лі са­бою. У Поль­ш­чы так­са­ма вя­дзец­ца вя­лі­кая фі­нан­са­вая, ар­га­ні­за­цый­ная да­па­мо­га з бо­ку дзяр­жа­вы, са­маў­ра­даў, няў­ра­да­вых ар­га­ні­за­цый, каб ук­ра­ін­скія ўце­ка­чы маг­лі тут пе­рат­ры­ваць най­гор­шае, але і, ма­быць, знай­с­ці са­бе мес­ца ў па­ста­ян­ным жыц­ці ў но­вай кра­і­не.

У Бе­ла­ру­сі па­лі­тыч­ная вай­на дык­та­та­ра су­праць свай­го на­ро­да, між ін­шым пры жор­ст­кім пры­мя­нен­ні ру­сі­фі­ка­цый­най сі­стэ­мы на­ву­чан­ня пры­но­сіць тра­гіч­ныя на­ступ­ствы для род­най мо­вы і куль­тур­най пра­сто­ры ўво­гу­ле. Пас­ля жні­вень­скіх па­дзей 2020 го­да да па­лі­тыч­най і эка­на­міч­най эміг­ра­цыі пры­му­ша­ны бы­лі сот­ні ты­сяч жы­ха­роў — пат­ры­ё­таў сва­ёй лю­бі­май кра­і­ны. З’е­хаць, ук­лас­ці­ся і ўпі­сац­ца ў жыц­цё дру­гой кра­і­ны — спра­ва аг­ра­мад­на­га вык­лі­ку для кож­най эміг­ра­цыі. Знай­с­ці пра­цу, дах над га­ла­вою, улад­ка­ваць дзя­цей у шко­лу — гэ­та праб­ле­мы, які­мі пры­хо­дзіц­ца зай­мац­ца дзень і ноч. А ка­лі яш­чэ хо­чац­ца і бе­ла­ру­сам за­стац­ца, дык вык­лі­кі ста­но­вяц­ца ў два ра­зы боль­шы­мі. Бо ж вя­до­ма, без аду­ка­цый­най сі­стэ­мы на­ву­чан­ня на род­най мо­ве цяж­ка са­бе ўя­віць пос­пе­хі пры са­май най­леп­шай во­лі баць­коў і хат­ніх раз­мо­вах па-бе­ла­ру­ску. І тут па­чы­на­юц­ца сап­раў­д­ныя праб­ле­мы. Па­вод­ле афі­цый­ных да­ных у Поль­ш­чы за­раз пад шэс­ць­дзе­сят ты­сяч бе­ла­ру­скіх дзя­цей ву­чыц­ца ў поль­скіх ас­вет­ных уста­но­вах. Ад­нак там для іх, гра­ма­дзян з бе­ла­ру­скім паш­пар­там, ня­ма на­ву­чан­ня бе­ла­ру­скай мо­ве. За­ста­юц­ца на­ву­чан­не ан­лайн, су­бот­нія школ­кі і пры­ват­ныя шко­лы. Ці ўдас­ца пе­ра­а­до­лець наб­ры­ня­лыя праб­ле­мы што­дзён­нас­ці і ства­рыць сі­стэм­нае на­ву­чан­не па-бе­ла­ру­ску для ты­сяч ма­ла­дых лю­дзей, а не толь­кі па­ру сот­кам? Зда­ец­ца, што гэ­ты ўрок за­ста­ец­ца для ад­п­ра­ца­ван­ня за да­рос­лы­мі — поль­скі­мі ас­вет­ны­мі ўла­да­мі, бе­ла­ру­скі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, ну і са­мі­мі баць­ка­мі.

Яў­ген Ва­па, штотыднёвік „Ніва”, №25, 2023 г.