Канстанцінопаль загаварыў пра аўтакефалію беларускай праваслаўнай царквы
Усяленскі (Канстанцінопальскі) патрыярхат у разе звяртання беларускіх праваслаўных зможа прадаставіць аўтакефалію і праваслаўнай царкве Беларусі. Пра гэта ў інтэрвію „Бі-бі-сі Украіна” заявіў прастаўнік Канстанцінопальскага патрыярхату архіепіскап Тэлміскі Іоў.
„На дадзены момант не было звароту да Усяленскага патрыярхату ні ад беларускай дзяржавы, ні ад беларускай царквы, таму пытанне не разглядаецца. Але калі яны звернуцца, то, канешне, ёсць магчымасць, што гэтае пытанне будзе разгледжана аналагічна (украінскаму – рэд.)”, – сказаў ён.
Беларуская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (БПЦ МП) услед за Рускай праваслаўнай царквой (РПЦ) разарвала дачыненні з Канстанцінопалем з-за рашэнняў Усяленскага патрыярхату пра пачатак працэсу прадастаўлення аўтакефаліі праваслаўнай царкве ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя