Кантактам першага ўзроўню па COVID-19 будуць выдаваць бальнічныя на час самаізаляцыі



Кантактам першага ўзроўню па COVID-19 будуць выдаваць бальнічныя на час самаізаляцыі. Пра гэта сёння, 10 красавіка,  журналістам паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Алена Богдан адзначыла, што Міністэрства аховы здароўя дазволіла кантактам першага ўзроўню знаходзіцца на самаізаляцыі дома. «Намі прынята рашэнне, што кантакты першага ўзроўню пры наяўнасці адмоўных рэзультатаў будуць знаходзіцца на працягу 14 дзён дома», – сказала яна. Ім будзе выдавацца лісток непрацаздольнасці. «Дазволена выдаваць яго на перыяд да 14 дзён», – дадала намеснік міністра.

Людзі будуць знаходзіцца пад медычным наглядам. «Мы будзем праводзіць тэставанне такіх пацыентаў на першы, сёмы і трынаццаты дзень», – адзначыла Алена Богдан. Медыкі за час назірання будуць наведваць такіх пацыентаў тры разы. Акрамя таго, ім кожны дзень будуць тэлефанаваць участковыя лекары, памочнікі лекараў або ўчастковыя медсёстры, каб удакладніць стан здароўя.

Алена Богдан нагадала, што Савет Міністраў на гэтым тыдні прыняў пастанову, якая вызначае парадак, умовы і правілы паводзін пры самаізаляцыі.

БелТА