Кантрабанда на дэсерт: 190 пачкаў цыгарэт спрабавалі правезці ў торце
Беларуска везла на дзень нараджэнне ў Літву самаробны торт, а падарункам былі схаваныя ў ім цыгарэты.
15-га кастрычніка ў КПП Мядзінінкай – Каменны Лог літоўскія памежнікі затрымалі салодкую кантрабанду.
Жыхарка Беларусі ехала на дзень нараджэнне ў Літву і везла з сабой за мяжу выпечаны ўласнаручна торт.
Аднак, прыўзняўшы салодкую выпечку з падноса, пад яго ружовым упрыгожаннем мытнікі выявілі 190 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці.
Торт з сюрпрызам так і не даехаў да адрасата, а беларуску чакаюць сур’ёзныя праблемы ў выглядзе штрафу.
