Кантрабандысты выкінулі з цягніка амаль цэнтнер сала



13 кастрычніка супрацоўнікі памежнай камендатуры «Рэчыца», валодаючы інфармацыяй аб магчымым незаконным перамяшчэнні таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў праз мяжу, арганізавалі спецыяльныя мерапрыемствы. 

Каля поўдня непадалёк ад вёскі Варані памежнікі зафіксавалі скід некалькіх мяшкоў з цягніка  Сарны (Украіна) – Гарынь (Беларусь). У ходзе далейшага агляду было выяўлена, што ў іх знаходзілася сала. З цягніка мяшкі былі скінутыя наўмысна.

Салёнае свіное сала масай каля 93 кілаграмаў знішчана. Па дадзеным факце вядзецца разбіральніцтва з мэтай ўсталявання асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці.

gpk.gov.by