„Кантрольная закупка” ў Баранавічах
Баранавіцкія актывісты прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык і Аляксандр Вайцешык вырашылі змагацца з пратэрмінаванымі прадуктамі ў крамах. І пачалі гэта з крамы, у якой раней працаваў Рыгор Грык.
Расказвае сам актывіст:
– Я прыйшоў у краму з Аляксандрам Вайцешыкам і пабачыў на вітрынах пратэрмінаваны тавар. Я яго ўзяў і мы пайшлі на касу, каб купіць. Але нам гэтага не дазволілі. Адказалі, што не прадаюць пратэрмінаваны тавар. Тады чаму ён ляжыць на паліцы ў вольным доступе? Чаму прадаюць людзям пратэрмінаваны тавар?
Работнікі крамы выклікалі міліцыю, тое самае зрабілі і прафсаюзныя актывісты, акрамя таго, яны пакінулі запіс у кнізе скаргаў. Супрацоўнік аддзела па змаганні з эканамічнымі злачынствамі склаў пратакол пра пратэрмінаваныя прадукты ды апячатаў іх. Рыгор Грык кажа, што на Вайцешыка ў час іх паходу ў краму паскардзіліся, што ён нібыта брыдкасловіў, але гэта няпраўда.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы