Канверт, прысвечаны слонімскім Дажынкам, надрукавалі па-расейску



Сёлета 14 лістапада ў Слоніме адбудуцца гарадзенскія абласныя Дажынкі. Да гэтай нагоды ў Слоніме будуецца новая цэнтральная плошча, ідуць рамонты вуліц, завулкаў і гарадскога парку. Да абласных Дажынак плануецца і выпуск розных сувеніраў. Першай такой ластаўкай стаў паштовы канверт. На канверце адлюстраваны два фотаздымкі, а таксама герб Слоніма з каласамі і хлебам, і чамусьці на рускай мове напісаны словы: “Слоним. Дожинки 2014”, хаця ўсе астатнія дадзеныя на выданні надрукаваны па-беларуску. Канверт выпусціла менскае ААТ “Фармат-Маркет” па заказу арганізатараў Дажынак у Слоніме. Магчыма, у горадзе над Шчарай адбудуцца першыя Дажынкі на чужой мове. Дзіўна ад усяго гэтага! Ды і падобныя выданні, прысвечаныя Дажынкам у Беларусі, заўсёды раней выдаваліся па-беларуску. Канверты ўжо паступілі ў паштовыя аддзяленні Слоніма.

kanvert-l

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім