Каранік перадаў трактар Скідзельскаму ліцэю
Напярэдадні праваслаўных Калядаў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік перадаў Скідзельскаму сельскагаспадарчаму ліцэю трактар МТЗ-3022. Гэты падарунак ліцэй атрымаў ад ААТ “Менскі трактарны завод”.
Перадача тэхнікі ўстановам адукацыі сельскагаспадарчага накірунку – гэта спецыяльны праект. У Гарадзенскай вобласці задарма перададзены трактары ў Жыровіцкі і Ашмянскі каледжы, Наваградскі і Скідзельскія ліцэі.
У Скідзелі Уладзімір Каранік адзначыў, што 67% бюджэта Гарадзенскай вобласці расходуюцца на сацыяльную сферу. Найперш — на адукацыю, медыцыну і культуру.
Падчас сустрэчы ў ліцэі, Уладзімір Каранік адказаў на пытанні педагогаў, наведаў этнаграфічны музей “Беларуская хатка” і літаратурны музей Міхася Васілька.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Cкідзель
Фота:grodnonews.by