Каранік: Пік эпідэміі прагназуецца ў канцы красавіка – пачатку траўня
Паводле разлікаў Міністэрства аховы здароўя, на пік захворвання на каронавірус Беларусь выйдзе ў канцы красавіка — пачатку траўня. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, выступаючы 9 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў.
На пытанне, ці ёсць у Міністэрства аховы здароўя методыка прагназавання сітуацыі і разлік піку захворвання, Каранік адказаў: „У нас ёсць методыка прагназавання і план дзеянняў пры розных варыянтах. Мы спадзяемся, што на пік захворвання мы выйдзем у канцы красавіка — пачатку траўня”.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя на 6 гадзін 9 красавіка, у Беларусі ад COVID-19 памерла 16 чалавек, шпіталізаваны 1.331 чалавек, ачуняла 139. Такім чынам, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў інфікавання склала 1.486 (рост за суткі — на 420 выпадкаў, або на 39,4%
belapan.by