Каранік пра сітуацыю з COVID-19: Мы пачынаем спускацца з плато
У Беларусі назіраецца станоўчая дынаміка ў эпідэміялагічнай сітуацыі з COVID-19.
Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, паведамляе агенцтва „Мінск-Навіны” са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1»:
– Частка перапрафіляваных медыцынскіх устаноў, якія выкарыстоўваліся для медыцынскай дапамогі пацыентам з каронавіруснай інфекцыяй, вяртаюцца да звычайнага рэжыму функцыянавання і аказваюць дапамогу як шматпрофільныя бальніцы.
Такая тэндэнцыя характэрная для многіх рэгіёнаў. У сувязі з гэтым Уладзімір Каранік адзначыў, што Беларусь пачынае «спускацца з плато, на якім знаходзілася ў апошні час». Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, у краіне атрымалася расцягнуць пік захворвання і пазбегнуць перагрузкі сістэмы аховы здароўя.
Фота: МН