Каранік: Каб пасля Вялікадня і Радаўніцы не стала больш магіл



Каб пасля Вялікадня і Радаўніцы не стала больш магіл, беларусам на рэлігійныя святы варта заставацца дома.

Да гэтага заклікаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік:

– Самая вялікая рызыка на сённяшні момант, як бачым, гэта чатыры дні і Радаўніца. Ведаем традыцыі нашых грамадзян наведваць магілы сваіх сваякоў і наведваць сваіх родных, каб сумесна ўзгадаць тых, каго няма з намі. Вось у дадзеным выпадку мы б прасілі сапраўды ўсім заставацца ў месцах пражывання і максімальна абмежаваць зносіны. Ёсць яшчэ другія дні, калі можна ўзгадаць тых, якіх няма з намі, калі можна прывесці ў парадак магілы без рызыкі таго, што гэтых магіл стане больш.

У апошні час Міністэрства аховы здароўя Беларусі ладзіць традыцыйны брыфінг па пятніцах, на якім кіраўнікі міністэрства агучваюць для журналістаў самую важную інфармацыю, што тычыцца эпідэміі каронавіруса:  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота БелаПАН