Каранцін ці прафілактыка?



Менск спрабуе вытрымаць баланс паміж неабходнасцю каранціну і максімальнымі высілкамі па прафілактыцы эпідэміі.

Актуальны стан мераў на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– На раніцу 27-га сакавіка па Беларусі захоўваецца лічба 86 зафіксаваных выпадкаў каронавіруса і 29 вылечаных. Медыкі заклікаюць менчукоў па магчымасці не выходзіць з дому. Менскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання шукае валанцёраў гатовых дастаўляць прадукты сталым людзям у разгар эпідэміі. Дастаўкай прадуктаў і лекаў пакуль займаюцца сацработнікі, ім дапамагаюць супрацоўнікі „Чырвонага крыжа” і сябры БРСМ. Сёлета генеральную ўборку пад’ездаў у Менску правядуць разам з дэзінфекцыяй, гэтыя мерапрыемствы ўжо адбыліся больш чым у паўтысячы пад’ездаў. Па колькасці лідзіруе завадскі раён Менску. Для прыборкі пастаўлены сціслыя тэрміны да 31-га сакавіка. Менскае агенцтва нерухомасці запусціла праграму „Бяспечны паказ кватэр”. Беларускі правайдэр „А1” прадставіў да канца жніўня сваім кліентам бясплатны доступ да базавага мабільнага інтэрнэта і відэасэрвіса „Вока”.

Беларускае Радыё Рацыя