Караткевіч сустрэлася з грамадскімі актывістамі Гародні



Тацяна Караткевіч працягвае свае сустрэчы па гарадах і вёсках Беларусі. Апошнія некалькі сустрэчаў адбыліся на Гарадзеншчыне, а ў Гародні была сустрэча з новымі грамадскімі актывістамі,  што прыйшлі ў грамадскае жыццё падчас ці ўжо пасля выбараў.

Для каго патрэбныя такія сустрэчы распавядае Тацяна Караткевіч:

— Сустрэчы з тымі новымі людзьмі, якія захацелі пазнаёміцца, далучыцца да палітыкі, да грамадзянскай актыўнасці, яны вельмі патрэбныя. У час кампаніі ты вядома не можаш сустрэцца з усімі. Мы бачым, што актуальнасць і цікавасць да палітыкі захоуваюцца і іх трэба падтрымаць.

 Сяргей, жыхар Гародні:

— Я лічу, што падобныя сустрэчы з Таццянай вельмі актуальныя, бо шмат людзей прыходзяць і задаюць пытанні, якія іх цікавяць. Мы хочам, каб падобныя сустрэчы адбываліся часцей: каб людзі маглі прыходзіць, абмяркоўваць пытанні, тэмы і свае праблемы.

Наступная сустрэча, на якой Караткевіч плануе сустрэцца з будучымі незалежнымі кандыдатамі ў парламент і грамадскімі актывістамі з Гародні адбудзецца пасля Новага года. Тацяна Караткевіч прапанавала гарадзенцам прыйсці на будуючую сустрэчу са сваімі прапановамі і ідэямі наконт таго, што трэба памяняць на Гарадзеншчыне.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня