Кардынал Свёнтак хацеў быць філолагам, але ўсё змяніла пілігрымка ў Пінск



Знакавая падзея для беларускага каталіцкага касцёлу адбылася 60 гадоў таму. З дзесяці-гадовай высылкі ў Беларусь вярнуўся святар Казімір Свёнтак, якому лёс наканаваў стаць першым беларускім кардыналам і адыграць найважнейшую ролю ў адраджэнні касцёлу на беларускай зямлі.

Свёнтак прайшоў праз сталінскія лагеры. У Пінску, нягледзячы на пагрозы камуністаў, яго прынялі вернікі і ўжо ў снежні 1954 году, агульнымі намаганнямі пінчан, была адроджана дзейнасць касцёлу.

Êàç³ì³ð Ñâ¸íòàê

Паплечнік іерарха, біскуп дапаможны Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец адзначае, што Свёнтак хацеў быць філолагам, але ўсё змяніў візіт юнака ў Пінск:

 – Пілігрымка была ў Пінск да Катэдры. Калі гэтая группа ўвайшла памаліцца да падзямелля, дзе магіла Зыгмунта Лазінскага, ён таксама паклаў руку, маліўся. Калі ён памаліўся, штосцьці ў яго ўнутры змянілася. Ён адчуў прызванне да святарства. Перад гэтым ён меў намер вучыцца ва ўніверсітэце ў Вільні, вучыцца паланістыцы. 

Казімір Свёнтак памёр у Пінску 21 ліпеня 2011 году на 97-м годзе жыцця. Пахаваны ў крыпце касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя