Карэспандэнт тэлеканала „Белсат” Арцём Лява арыштаваны на 15 сутак
Карэспандэнт тэлеканала „Белсат” Арцём Лява арыштаваны на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КоАП), паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Такое рашэнне прыняла 11 лістапада суддзя суда Першамайскага раёна Менска Анастасія Ляйкоўская.
Ляву затрымалі ў Менску 8 лістапада. Тады ж у сталіцы былі затрыманыя журналіст БелаПАН Ян Аўсеюшкін, фотажурналісты Святаслаў Зоркі („Комсомольская правда” в Белоруссии”) і Віктар Талочка, у Віцебску — журналістка Алена Шабуня, якая супрацоўнічае з „Белсатам”.
На сённяшні дзень, згодна са звесткамі БАЖ, у зняволенні застаюцца 17 журналістаў.
