Карэспандэнтка tut.by Надзея Калініна адпушчаная на волю



Разгляд адміністрацыйнай справы карэспандэнта партала tut.by Надзеі Калінінай перанесены, яна адпушчаная на волю пасля заканчэння 72 гадзін з моманту затрымання.

Перанос звязаны з тым, што суд Ленінскага раёна Менску вырашыў выпатрабаваць відэазапіс з ДК „Камволь”, дзе 29 студзеня адбылося затрыманне журналісткі, паведамляе партал.

Калініна збіралася асвятляць з’езд дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па Менску, але ёй гэта зрабіць не дазволілі. Карэспандэнт была затрыманая.

У пратаколе пазначана, што яна праводзіла пікет — стаяла ўздоўж дарогі і выкрыквала правакацыйныя лозунгі, патрабавала правесці сумленныя выбары.

belapan.by