Карэспандэнту Радыё Рацыя Яўгену Скрабцу прысудзілі чарговы штраф



31 кастрычніка суд Маскоўскага раёна Берасця наведаў карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя Яўген Скрабец, каб узяць пастанову суда і сфатаграфаваць матэрыялы адміністрацыйнай справы. Суд адбыўся яшчэ 7 чэрвеня 2019 года. Але журналіст толькі нядаўна пра яго даведаўся ад судовага выканаўцы.

Справу на Яўгена Скрабца завялі за з’яўленне на сайце Радыё Рацыя матэрыяла „Праціўнік запуску акумулятарнага завода Дзмітрый Бекалюк на волі”, які быў надрукаваны сёлета 8 красавіка.

Судзілі Яўгена Скрабца без яго прысутнасці, палічыўшы што ён добра абвешчаны (з дапамогай СМС) аб вядзенні справы і аб разглядзе яе ў судзе. Позвы на суд журналіст не атрымліваў. 

Яўгену Скрабцу прысудзілі штраф у памеры 40 базавых за „працу без акрэдытацыі”.

Беларускае Радыё Рацыя