„Кармленне галубоў” пашыраецца за межы Берасця
Акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода і дзеянняў уладаў будуць працягвацца і ў іншых гарадах Берасцейскай вобласці. Пра гэта распавёў удзельнік пратэстаў, грамадскі дзеяч Андрэй Сліж.
На мінулых выходных да актыўных дзеянняў далучыўся Пінск — наперадзе іншыя гарады рэгіёну, а таксама Гомель і Магілёў, — адзначыў ён:
– Патрэбна, як мне падаецца, каб ва ўсіх больш менш буйных гарадах такія акцыі ладзіліся, таму што не ўсе могуць прыехаць у Берасце. На месцы ў сябе праводзіць, каб народ падштурхнуць да нейкіх дзеянняў. Акумулятарны завод – гэта ўжо вынік дзеянняў улады, таму гэтыя пратэсты ўжо перарастаюць не канкрэтна супраць акумулятарнага завода, а менавіта супраць дзеючай улады і ўсіх тых наступстваў іх дзейнасці.
Андрэй Сліж звярнуў увагу, што людзі не павінны баяцца выходзіць і выказваць сваю пазіцыю. Чым больш людзей — тым хучэй прадстаўнікі ўлады пачнуць прыслухоўвацца да меркавання народа.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
