Карныя рэйды па вёсках



Рэйды па вяскоўцах, што трымаюць свіней для ўласнага спажывання, правялі старшыня абухаўскага райсавета Валеры Смалей разам з міліцыянтам і невядомай асобай у цывільным. У прылеглых да свінакомплекса вёсак быў дазвол, што трымаць свіней можна на адлегласці не менш за два з паловай кіламетры. У Абухаве адлегласць да свінакомплексу амаль тры кіламетры, а прадпісанне на штраф выпісалі – абураецца мясцовая жыхарка на паводзіны міліцыянта.

– Ён дастаў дзве вялікія ксеракопіі з газеты “Перспектыва”. Я яму сказала: што ж гэта за папера, на падставе якой вы прыходзіце да мяне і патрабуеце, каб я свіней не трымала, дзе пячатка, дзе подпіс? Калі б я прыйшла з такой паперай да вас, то вы б паслалі мяне куды далей. Сказала яму, што не прызнаю гэтыя паперы як дакумент. На што мне адказалі: гэта наш старшыня Васілеўскі выдаў.

Некаторыя жыхары Абухаўскага сельсавета высвятлялі, ці ёсць падобная сітуацыя ў іншых населеных пунктах. Высветлілася, што – не. Як думаюць жыхары “абухаўскіх” вёсак, свінакомплекс, магчыма, не мае належнай рэалізацыі, таму спрабуюць за кошт вяскоўцаў павялічыць попыт у мясе.

suscynski-svinaja cumasuscynski-svinaja cuma

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня