Каронавірус б’е па медыках



Вірус б’е па тых, хто на пярэднім краі, – гэта медыкі. Яны ў рэгіёнах працавалі і працуюць, не маючы ў дастатковай колькасці спецадзення. Таму зараз больш цяжкія з медработнікаў ляжаць у стацыянарах, больш лёгкія – на каранціне лечацца дома, паведамляе адзін з медработнікаў:

– На гэтым тыдні ў нас захварэлі тры лекары і памочнік лекара. Два лекары знаходзяцца ў лякарні. Сталовіцкая амбулаторыя ў нас ёсць – два памочнікі лекара, медсястра і лекар – вось яны ўсе ляжаць. Старэйшая медсястра неўралогіі – каронавірус, траўматалагічнае аддзяленне – калектыву ўвогуле няма, увесь ляжыць.

Паводле медработніка, застаецца маліцца, каб толькі не здарыліся дарожна-транспартныя аварыі. А такі пералік можна смела рабіць у кожнай лякарні і паліклініцы.

Беларускае Радыё Рацыя