Каронавірус дабраўся да Пінска
У горадзе над Пінай Цэнтральная паліклініка пацвердзіла першы выпадак захворвання на COVID-19, падрабязнасці ў нашага карэспандэнта Пятра Савіча:
– Па словах галоўнага лекара Пінскай цэнтральнай паліклінікі Ігара Кікценка, гэта завозны выпадак. Хворы знаходзіцца ў шпіталі і ягоны стан ацэньваецца, як станоўчы. Сімптомы нагадваюць звычайнае вострае рэспіраторнае захворванне, таму пінскія медыкі ўпэўненыя на паспяховае лячэнне. Таксама Кікценка запэўніў, што выяўлена ўсё кола з кім кантактаваў пінчук, усе яны пад наглядам медыкаў у хатніх умовах.
У Пінску, яшчэ напачатку красавіка, некаторыя шпіталі перапрафілявалі пад прыём пацыентаў з COVID-19. Напрыклад, у шпіталі вёскі Малоткавічы стварылі 25 боксаў для інфікаваных.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск