Каронавірус дабраўся да школ Слоніма
У настаўніка СШ № 8 горада Слоніма выяўлены каронавірус. Ён яго падхапіў у Жыровіцкім манастыры пасля вялікоднай службы. На каронавірус захварэў і яго сын – вучань 11 класа гэтай школы.
Каронавірус выяўлены і ў вучаніцы старэйшых класаў сярэдняй школы № 10 горада Слоніма. Яе мама працуе ў краме «Дабраном». Тэсты на каронавірус у краме ніхто нікому не рабіў і нават санітарную апрацоўку ў краме не праводзяць. «Дабраном» працуе, як і працаваў.
Слонімскім медработнікам забараняюць даваць праўдзівую інфармацыю пра каронавірус на Слонімшчыне. Але інфармацыя ад дактароў да людзей усё ж даходзіць.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя
