Каронавірус дабраўся да Слоніма
У Слоніме шпіталізаваны два чалавекі з падазрэннем на Covid-19. Сланімчанка, якая працуе ў Слонімскім БТІ, вырашыла са сваім дзіцём адпачыць у адным з санаторыяў на Віцебшчыне. І… «адпачыла». Прывезла ў Слонім каронавірус. Іх шпіталізавалі.
Да гэтага выпадку афіцыйнай інфармацыі, што ў Слоніме ёсць хворыя на каронавірус, не было.
Беларускае Радыё Рацыя
