Каронавірус? Калі выклікаць хуткую?



У бальніцах Берасцейшчыны маецца звыш 13 тысяч месцаў пад пацыентаў з COVID-19. Некаторыя аддзяленні ўстаноў аховы здароўя перапрафіляванні, так у Пінску цэнтральную бальніцу падзялілі на дзве зоны: “забруджаную” – дзе пацыенты з каронавірусам і адпаведна на „чыстую”. Пры гэтым шпіталізуюць толькі грамадзян з цяжкімі формамі.

Лекар Дзмітрый Паўлаў распавёў, калі хворым, якія праходзяць курс лячэння дома, трэба звяртацца па хуткую дапамогу:

– Хуткую дапамогу выклікайце, калі 3-4 дні тэмпература не зніжаецца на фоне ўжывання лекаў. Калі з’яўляецца адышка, частата дыхальных рухаў больш за 22 у хвіліну. Тады выклікайце хуткую дапамогу і ўжо спецыялісты хуткай дапамогі вырашаць пытанне з транспарціроўкай, неабходнасцю выканання камп’ютарнай тамаграфіі і гаспіталізацыі.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, на Берасцейшчыне ёсць звыш 420 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. У асноўным яны размеркаваныя сярод устаноў аховы здароўя Берасця, Баранавічаў і Пінска.

Беларускае Радыё Рацыя