Каронавірус масава штурхае людзей у аптэкі, крамы, абменнікі
У Пінску каронавірус масава штурхае людзей у аптэкі і крамы, а таксама абменнікі. Нягледзячы на тое, што ад гэтай хваробы пакуль няма аніякіх лекаў, пінчукі спрабуюць назапасіцца максімальна эфектыўнымі прэпаратамі.
Штодня попыт расце на антывірусныя сродкі, – кажа правізар адной з пінскіх камерцыйных аптэк Юлія Воран:
– Попыт павялічыўся ў насельніцтва. Асноўная маса ідзе па назначэнні лекара, і ёсць магчымасць набыць безрэцэптурныя і рэцэптурныя лекі. Больш бяруць супрацьвірусныя хімічныя, хоць выкарыстоўваюць і народныя сродкі. Таксама запатрабаваныя вітаміны і прэпараты для падтрымання імунітэту.
У крамах Пінска самым запатрабаваным таварам сталі розныя крупы і дэзынфекцыйныя сродкі. Пакуль гандлёвыя кропкі задавальняюць попыт.
Беларускае Радыё Рацыя