Каронавірус працягвае актыўна пашырацца ў Менску



За апошнія содні ў Менску смерцяў ад інфекцыі COVID-19 не зарэгістравана.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

 У радзільні 3-й гарадской клінічнай лякарні Менску знаходзяцца на лячэнні чатыры цяжарныя з пацверджанай каронавірусной інфекцыяй лёгкай і сярэдняй ступеняў цяжкасці. Яшчэ ў двух дзіцячых садках Менску выявілі каронавірус.

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту парэкамендаваў студэнтам не выязджаць за межы Менску.

Намеснік міністра аховы здароўя паведаміла, што на дабрачынны рахунак для змагання з каронавірусам, пачынаючы з 24 сакавіка, паступіла каля €80 000.

Асабліва балючым зараз з’яўляецца пытанне супрацы дзяржаўных органаў і бізнэсу аб увядзенні падатковых канікул ды іншых палёгкаў на фоне пандэміі. Сталічны бізнэс ужо расчараваўся у дыялогу. Урад паўторна разгледзіць меры падтрымкі бізнэсу ў бліжэйшы час. Міністр эканомікі папрасіў сталічныя бізнэс-саюзы маніторыць сітуацыю ў эканоміцы і дакладваць. Падрыхтоўка да параду на 9 мая працягваецца, нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю.

Беларускае Радыё Рацыя