Каронавірус у Беларусі плануюць лячыць сродкамі традыцыйнай кітайскай медыцыны
Каронавірус у Беларусі плануюць лячыць сродкамі традыцыйнай кітайскай медыцыны (ТКМ). Правінцыя Ганьсу ўжо адправіла ў нашу краіну восем тысяч каробак з грануляваным лекавым прэпаратам, паведамляе агенцтва Сіньхуа.
Дырэктар бальніцы традыцыйнай кітайскай медыцыны правінцыі Ганьсу Чжан Чжымін кажа, што гэтыя лекі адыгралі ўнікальную ролю ў лячэнні пацыентаў з COVID-19 і значна знізілі частату цяжкага і крытычнага стану ў пацыентаў.
Паведамляецца, што правінцы Ганьсу — гэта буйная база па вытворчасці прадукцыі ТКМ. Яна мае доўгую гісторыю вырошчвання зёлак, якія выкарыстоўваюцца ў кітайскай медыцыне. Пры гэтым большая частка прэпаратаў і методык ТКМ не праходзіць клінічныя выпрабаванні па міжнародных стандартах і мае нізкія ўзроўні доказнасці.
Фота: Сіньхуа
