Каронавірус у Слоніме дабраўся да пад’ездаў дамоў



Каронавірус у Слоніме прагрэсіруе і гаспадарыць па-сур’ёзнаму.

Ён дабраўся да пад’ездаў шматпавярховых дамоў, дзе ў асобных кватэрах ёсць хворыя. Слонімская бальніца запоўнена слонімцамі ў якіх выяўлены каронавірус. З каронавірусам толькі няма хворых у чатырох аддзяленнях, у астатніх яны ёсць і слонімцаў штодзённа ў бальніцу паступае больш і больш.

На каронавірус стала хварэць бяднейшая частка насельніцтва і бамжы. У тых, каго выяўлены каронавірус, шпіталізуюць. Некаторыя хворыя не жадаюць праходзіць курс лячэння і ўцякаюць з бальніцы. А потым заражаюць іншых. Адна хворая манашка ўцякла з бальніцы і закрылася ў келлі. Дактарам прыйшлося звярнуцца па дапамогу ў міліцыю.

Беларуская Радыё Рацыя