Каронавірус ужо і ў Беларусі
27 лютага тэсты, якія правялі ў Рэспубліканскім навукова практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у аднаго з іранскіх студэнтаў. Інфармацыю падала прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Улічваючы пагаршэнне эпідэмічнай сітуацыі ў Паўднёвай Карэі, Іране і Італіі, Міністэрствам аховы здароўя Беларусі было пастаноўлена праводзіць абследаванне і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, якія прыбываюць з пералічаных краін з 20 лютага.
27 лютага была выяўлены вірус у аднаго з грамадзян Ірана, які прыляцеў у Менск рэйсам з Баку 22 лютага. Пацыент і людзі, якія кантактавалі з ім, змешчаныя ў зачыненыя боксы ў Менскай інфекцыйнай бальніцы. Іранскі маладзён адчувае сябе сярэдне.
Зараз у Беларусі праводзяцца санітарна-эпідэмічныя меры, якія скіраваныя на абмежаванне распаўсюду каронавіруса.
Беларускае Радыё Рацыя