Каронавірус выявілі яшчэ ў дзвюх краінах Еўропы



Першыя выпадкі заражэння каронавірусам выявілі ў Харватыі і Аўстрыі, паведамляе Reuters ў аўторак, 25 лютага.

Па словах харвацкага прэм’ер-міністра Андрэя Пленкавіча, мужчына  шпіталізаваны ў бальніцу ў Заграбе. „Гэта малады чалавек, у яго ўмераныя сімптомы. Ён знаходзіцца ў ізаляцыі, яго стан зараз добры”, – заявіў ён, удакладніўшы, што хворы ездзіў у Мілан з 19 па 21 лютага.

У той жа час, у Аўстрыі выяўлены двое хворых. Па дадзеных службы аховы здароўя правінцыі Тыроль, гэта два італьянцы, якія пражываюць у рэгіёне.