Каронавірус забраў жыццё амаль 1 400 чалавек
Новы каронавірус COVID-19 працягвае забіраць жыццё людзей. Пра гэта сведчаць дадзеныя Дзяржкамітэта па ахове здароўя КНР. Усяго заражанымі лічацца 64 433 чалавекі. Памерлі 1 383, вылечыліся 6 796.
6 лютага паведамлялася, што ў Кітаі памёр доктар Лі Вэньлян, які ў канцы мінулага года адным з першых забіў трывогу, паведаміўшы калегам аб бядзе, якая насоўваецца.
Падчас свайго візіту ў Добруш Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь не плануе закрывацца ад Кітая, і парэкамендаваў журналістам «не палохаць людзей».
Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала ўспышку каронавіруса ў Кітаі надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, на сённяшні дзень у Беларусі каронавірус CОVID-19, з-за якога ў Кітаі ізалююць цэлыя гарады, да нашай рэспублікі пакуль не дабраўся. Усяго на новую інфекцыю абследавана ўжо больш за 300 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
