Каронавірус зноў наступае



Каронавірус наступае. Міністэрства аховы здароўя заявіла, што другой хвалі COVID-19 варта чакаць у лістападзе, але лекары ўжо гавораць пра істотнае павелічэнне новых выпадкаў заражэння.

На гэтым фоне варта зноў вярнуцца да выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны, – кажа лекар-эпідэміёлаг Таццяна Кім:

– Трэба насіць маскі, асабліва калі заходзіш у краму, нейкія іншыя грамадскія месцы. І не забываць мыць рукі. Гэта вельмі важна. Важна як мыццё рук, так і апрацоўка іх антысептыкам. Калі вы адчуваеце нейкія прыкметы ВРВІ, неабходна звярнуцца да медыцынскай дапамогі, чакаць указання ўрача і строга прытрымлівацца яго рэкамендацый.

Па афіцыйных дадзеных у Беларусі амаль 75 тысяч чалавек захварэлі на COVID-19 з якіх 767 памерлі. Па стане на 16-е верасня ў краіне выяўлена 211 новых выпадкаў каронавіруса.

Беларускае Радыё Рацыя