Каронавірусных на Гарадзеншчыне будуць лячыць толькі ў чатырох гарадах
Каронавірусных на Гарадзеншчыне будуць лячыць толькі ў чатырох гарадах вобласці – Гародні, Лідзе, Ваўкавыску і Слоніме.
Пра гэта паведаміла журналістам начальніца галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама Людміла Кеда.
Бліжэйшымі днямі ўсе хворыя з іншых рэгіёнаў Гарадзенскай вобласці будуць пераведзены ў бальніцы вышэй названых гарадоў. Ложка-месцы для хворых на COVID-19 ужо згорнуты ў Бераставіцкай, Зэльвенскай, Карэліцкай і Свіслацкай раённых бальніцах. Хутка ад хворых каронавірусам вызваляць бальніцы ў Воранаве і Шчучыне. Магчыма, аналагічныя цэнтры могуць яшчэ з’явіцца ў Астраўцы і Наваградку.
Беларускае Радыё Рацыя