Карпянкоў: Калі спецназ не ўбачыць паднятых рук — агонь на знішчэнне



Камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Мікалай Карпянкоў заявіў пра новую тактыку дзеянняў сілавікоў.

Заяву, зробленую пасля перастрэлкі, у якой загінуў супрацоўнік КДБ, ён агучыў у эфіры СТВ.

«Цяпер сілавікі дзейнічаць будуць так — калі дзверы не адчыняць, яны будуць падарваныя, далей святлашумавыя гранаты, запусцяць туды сабаку, зойдзем са шчытом, і калі спецназ не ўбачыць паднятых рук — агонь на знішчэнне».