Карына Чакур: Мяне не абаранілі выкладчыкі, з якімі я сябравала



Пяцікурсніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Карына Чакур была адлічана ў ліку іншых студэнтаў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях.

Мастачка мае намер працягваць навучанне, але вяртацца ў акадэмію не збіраецца:

– Прыняла рашэнне – я не вярнуся ў Акадэмію мастацтва. Мяне не пачаў абараняць мой загкафедры, ён напісаў на мяне дакладную запіску. Кажу не пра ўсіх выкладчыкаў і адміністрацыю – мне было б вельмі цяжка з імі цяпер працягваць нейкія зносіны, таму што яны для мяне як аўтарытэты, як людзі, якім я веру, перасталі такімі быць. Тое, што нас незаконна адлічылі, гэта відавочна, але ні адзін суддзя не скажа, што мы маем рацыю.

Акрамя яшчэ двух студэнтаў разам з Карынай Чакур, днямі з Акадэміі мастацтваў быў адлічаны і пяцікурснік Аляксандр Данілкін. Раней студэнт атрымаў вымову за ўдзел у акцыях пратэсту.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя