Кастусь Шыталь дамогся прыпынку сталічнага цягніка ў Параф’янаве



Беларуская чыгунка прызначыла цягнікам №739 Менск – Полацк і №740 Полацк – Менск дадатковы прыпынак у Параф’янаве, што ў Докшыцкім раёне.

Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст і мясцовы краязнавец Кастусь Шыталь, які быў галоўным ініцыятарам збору подпісаў за такі прыпынак. Пісьмовы і электронныя звароты былі накіраваны кіраўніцтву Беларускай чыгункі, якая задаволіла патрэбу жыхароў.

Беларускае Радыё Рацыя