Кастусь Жукоўскі: Справа спынена, аднак пераслед працягваецца
Суддзя раённага суда ў Лоеве, што на Гомельшчыне, Іван Цалкоў спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.
Суд адбываўся без журналіста, аднак на яго думку, пераслед над ім не спыняецца.
Кажа Кастусь Жукоўскі:
– Я тэлефанаваў у Лоеў, прасіў іх разгледзець без мяне ці перанесці суд. А сакратар сказаў, што яны будуць праводзіць гэты суд. Суды – гэта мэтанакіраваны пераслед у першую чаргу тых фрылансераў, якія працуюць на “Белсат”. І практычна гэта сведчыць пра тое, што “Белсат” як тэлеканал сапраўды небяспечны для рэжыма. Таму яны і прычапіліся. Каб ён быў, напрыклад, як газета “Советская Белоруссия” ці якія расейскія красворды, то нас ніхто б не пераследаваў.
Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі з’яўляецца неафіцыйным “чэмпіёнам” па прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці на падставе артыкула 22.9 КаАП. Агульная сумма штрафаў толькі за бягучы год на журналіста складае больш за 2 тысячы даляраў ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя