Кастусь Жукоўскі: Сцягі над хатай – гэта адмежаванне ад Расейскай імперыі



 Гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі лічыць няправільным прымушаць беларусаў вывешваць у сваіх прыватных дамах і кватэрах нацыянальныя сцягі. «Гэта чарговае парушэнне Канстытуцыі, правоў і свабод беларусаў.

Нідзе ў свеце абязалаўкі ў дачыненні сцягоў няма. Але гэта могло бы паўплываць і станоўча на самавызначэнне беларусаў, кажа актывіст.

– Калі ўлада будзе заахвочваць беларускі народ вешаць сённяшні каланіяльны сцяг у сябе над хатай, і людзі будуць рабіць гэта сумленна, то я лічу, гэта дабраахвотны. Гэта нядрэнна, гэта наадварот плюс, тум што чалавек будзе звяваць з Беларуссю. Ён вешае сцяг (а ў яго ў галаве гэта беларускі сцяг). Ён, праўда, не ведае, што гэта несапраўдны сцяг, таму ён будзе звязваць сябе з Беларуссю і будзе лічыць сябе Беларусам, а гэта ўжо адмежаванне ад Расейскай імперыі. 

Нагадаем з ініцыятывай прымушаць беларусаў вывешваць дзяржаўны сцяг на свае прыватныя дамы выступілі былы кіраўнік Магілёўскай вобласці Барыс Батура разам са старшынём «савета рэспублікі» Міхаілам Мясніковічам.

 Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя