Кастуся Жукоўскага вызвалілі з-пад варты ў зале суда



У судзе Цэнтральная раёну Гомеля разглядалася справа затрыманага напярэдадні грамадскага актывіста Кастуся Жукоўскі. Яго вінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі.

Як паведаміў праваабаронца Ленід Судаленка, суддзя перанесла разгляд справы на 28 жніўня:

– Кастусь Жукоўскі заявіў хадайнітцва пра правядзенне судовага працэсу на беларускай мове, і суддзя задаволіла гэтае хадайніцтва. А другое хадайніцтва ён заявіў, што яго інтарэсы павінен прадстаўляць адвакат і папрасіў час на тое, каб знайсці адваката. Гэтае хадайніцтва суддзя таксама задаволіла. І проста ў зале суда яго адпусцілі з-пад варты.

Грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі быў затрыманы напярэддані вечарам. Яго затрымалі міліцыянты, якіх ён сам і выклікаў. Кастусь Жукоўскі, прыехаўшы дахаты, не здолеў трапіць у свой двор – дарогу перагарадзілі грузавікі з будоўлі па суседству. Кіроўцы грузавіка, які працуе на будоўлі шматкватэрнага дома, не было ў кабіне. Актывіст быў вымушаны выклікаць міліцыю.

Міліцыянты прапанавалі Кастусю Жукоўскаму прайсці ў службовы аўтамабіль, той адмовіўся. Тады ў яго міліцыянеры ўзялі паглядзець пашпарт, і не аддалі, зноў патрабуючы, каб ён прайшоў у службовую машыну. Канфлікт перамясціўся ў двор жыхара Гомеля. Міліцыя выцягвала Кастуся Жукоўскага з яго аўтамабіля. Супрацоўнікі АМАП затрымалі актывіста і адвезлі ў Цэнтральны РАУС.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

 Фота mfront.net